«Поўны шурум-бурум». Кітаец, які вывучыў беларускую, расказаў, што ў ёй самае складанае (вы маглі ніколі не задумвацца)

11 июля 2026 в 1783750440
Мстислав Журавлёв / «Зеркало»

Беларуская мова - не самая прастая для вывучэння, лічыць кітаец Валянцін Сюй Бай Лун, які вывучыў яе амаль на ўзрозні носьбіта. І калі б заданні па беларускай мове, а дакладней, па яе месным склоне, уключылі б у «Гульню ў кальмара», у замежніка было б толькі 20%-вы шанец на выжыванне, лічыць ён. Расказваем, што так пужае ў гэтым склоне.

Калі вы ведаеце беларускую мову, вы маглі ніколі не задумвацца аб тым, колькі канчаткаў бывае ў тым ці іншым склоне і пасля якой літары іх ужываць. Але пры вывучэнні гэта ўсё прыходзіцца вывучваць на памяць - і задачка не самая простая, кажа Валянцін.

- Што ў беларускай мове яшчэ ёсць такога складанага, што замежнікі пакідаюць яе? Гэта месны склон, бо ў ім поўны шурум-бурум! - лічыць ён. - Уявіце сабе, што зараз удзельнічаеце ў «Гульні ў кальмара» і перад вамі заданне - паставіць рандомнае беларускае слова ў месным склоне. У рускамоўнай версіі ў вас шанцаў на выжыванне 33%, таму што канчаткаў толькі тры. А ў беларускамоўнай версіі, на вялікі жаль, у вас шанцаў на выжыванне 20%, бо канчаткаў пяць.

Далей Валянцін расказвае правіла: пасля цвёрдых зычных ставіцца канчатак -е, а пасля мяккіх - -і. Пасля ж, ч, ш, дж, р, ц будзе канчатак -ы, а пасля к, г, х трэба пісаць -у.

- Калі вы думаеце, што, запомніўшы гэта, вы ўжо застрахаваныя ад выбывання, то памыляецеся. Перад -е змяняюцца апошнія літары: д на дз, т на ц. Калі вы лічыце, што на гэтым заканчваецца беларуская народная мудрасць, то зноў памыляецеся. Пасля г і х таксама з'яўляецца -е. Пры гэтым г і х змяняюцца на з, с: на даху, у страху, але на трэцім паверсе, у дыялогу, па каталогу, але на снезе, на беразе, - прыводзіць прыклады ён. - К вас дакладна падвядзе, бо ён не толькі ператвараецца ў ц, але і пад націскам пішам [канчатак] -э. Рака - на рацэ, рука - у руцэ, малако - у малацэ. Калі без націску, то пішам -ы. Кніжка - у кніжцы.

Кітаец Валянцін Сюй Бай Лун. Фота: асабісты архіў

У каментарах пад відэа з Валянцінам згодныя, а таксама хваляць яго цікаўнасць да беларускай мовы і яе досыць высокі ўзровень.

  • «У гэтых правілах нават я блытаюся, хаця больш за палову жыцця размаўляю па-беларуску. Вялікая павага замежніку, які здолеў гэта ўсё вывучыць!»
  • «Зразумеў, што шмат чаго забыўся са школы».
  • «Здымаю капялюш. Узровень валодання мовай - носьбіт. Нават вымаўленне без агрэхаў».
  • «Гэта самае незвычайнае і цудоўнае, што я бачыла ў апошні час на беларускай мове! Вельмі прыемна чуць такое валоданне маёй роднай мовай».

Сюй Бай Луну 29 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Куньмінь правінцыі Юньнань - на паўднёвым захадзе Кітая. З дзяцінства ён цікавіўся геаграфіяй і ведаў пра існаванне Беларусі. Затым вывучыў беларускую мову, і, згодна з кітайскаю традыцыяй, ўзяў сабе яшчэ адно імя, Валянцін.

Праўда, хутка ён сутыкнуўся з праблемай: мова аказалася незапатрабаванай ні ў Кітаі, ні ў Беларусі. У нашай краіне Валянцін пражыў паўтары гады, але так і не паспеў павандраваць - панавала пандэмія, таму ўвесь час кітаец правёў у Мінску. Потым ён паехаў у Кракаў, дзе нарэшце знайшоў беларускамоўных сяброў.

Новости по теме:

«Как выживать на декретные деньги?» В Threads — дискуссия о финансовой яме, в которую проваливаются женщины после родов

Ищете романтичный подарок для второй половинки? Идея есть на «Куфаре» — вот только сумма вызывает большие вопросы

«Статус недалек от бомжацкого». Бывший политзаключенный Игорь Карней остался за границей без действующих документов

Полная версия