Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. МВД пригрозило уголовкой блогеру, который обратился к Лукашенко с жалобами на милиционеров
  2. 10 из 25 освобожденных политзаключенных приехали в Варшаву
  3. Помните могилевского депутата, которого объявили в розыск? Похоже, с ним уехала ведущая госканала
  4. «Прошел в чащу, где вырыл неглубокую яму». В МВД рассказали подробности убийства 43-летней беременной
  5. «Если он считает, что они не политзаключенные, пусть считает». Коул — о заявлении Лукашенко, что в Беларуси нет политузников
  6. «Думала, что наконец-то начну жить». Тихановская написала колонку для «Зеркала» — о болезни сына и невидимом труде женщин
  7. Лукашенко снова заявил, что не держится за власть. Угадайте, в который раз? А мы подсчитали
  8. «Кто это вообще придумал?» Родители который год не понимают, зачем от детей требуют считать клеточки в тетрадках, — специалисты ответили
  9. Посмотрели новое кино «Беларусьфильма», которое снял сотрудник невестки Лукашенко. Как ни странно, вышло вполне неплохо — рассказываем


/

В обращении лидерка демсил Беларуси Светлана Тихановская рассказала о детстве в загрязненных радионуклидами Микашевичах, а также напомнила об опасности Островецкой АЭС и размещении российского ядерного оружия в Беларуси. Между тем, Александр Лукашенко пока ничего не сказал по поводу 40-летия со дня трагедии.

Светлана Тихановская обратилась к Беларусам в годовщину Чернобыльской трагедии. 26 апреля 2026 года. Фото: tsikhanouskaya.org
Светлана Тихановская обратилась к Беларусам в годовщину Чернобыльской трагедии. 26 апреля 2026 года. Фото: tsikhanouskaya.org

— Калі здарыўся Чарнобыль, мне было ўсяго тры гады. Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней.

Мае родныя Мікашэвічы таксама трапілі ў зону радыяцыйнага забруджвання. У школе да нас часта прыходзілі лекары. Асабліва глядзелі шчытападобную залозу. Ёд стаў амаль звыклай рэччу, як нешта, што проста мусіць быць. След таго, што шматлікія беларусы нарадзіліся на заражанай радыяцыяй зямлі, мы носім у сабе дагэтуль.

Беларусь зазнала на сабе галоўны ўдар Чарнобылю — да 70% радыеактыўных выпадзенняў прыйшліся менавіта на нас. Але людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне. Замоўчванне. Калі савецкая «стабільнасць» і першамайскія парады былі важнейшыя за здароўе і жыццё людзей.

Мы павінны памятаць пра Чарнобыль, каб гэтая сітуацыя не паўтарылася. Сённяшняя ўлада ў Беларусі паводзіць сябе гэтаксама як савецкія ўлады падчас Чарнобылю. Астравецкую АЭС будавалі без належнага міжнароднага кантролю, а калі там адбываліся інцыдэнты, іх спрабавалі гэтаксама прыхоўваць, нібыта нічога не адбылося.

Улады пайшлі далей і цяпер размяшчаюць расійскую ядзерную зброю на нашай тэрыторыі. Гэта ператварае Беларусь у мішэнь, а беларусаў робіць закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі. Расія такім чынам спрабуе замацаваць свой кантроль над Беларуссю, шантажаваць і пагражаць суседзям. Бо расійская ядзерная зброя — гэта зусім не пра бяспеку. Гэта пагроза і для нашых людзей, і для нашай незалежнасці.

Так, Чарнобыль паказаў да чаго вядзе безадказнасць уладаў. Але ён таксама паказаў і сілу салідарнасці. І ў гэты дзень я думаю пра нашых цудоўных людзей. Не толькі тых, хто пацярпеў. Але і пра тых, хто дапамог. Чарнобыль паказаў, колькі ў свеце чалавечай цеплыні. Перасяленцаў падтрымлівалі родныя і сябры. Дзясяткі тысячаў беларускіх дзяцей прымалі сем'і ў Еўропе, Амерыцы, Канадзе на аздараўленне. Для многіх гэта быў першы досвед, што свет можа быць добрым, адкрытым і што нават за чужой мовай ты можаш пабачыць чыёсьці вялікае сэрца.

Мы памятаем Чарнобыль. Памятаем кожнага і кожную. І будзем рабіць усё, каб больш ніколі не паўтарыліся памылкі мінулага.