Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Это инженер из Минска». Гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, а та уволилась
  2. «Продается по цене значительно ниже вложенных средств». От этой недвижимости избавляются из-за отъезда за границу — составили подборку
  3. Вложили 47 миллионов евро, а продали за один. Литовцы рассказали о судьбе своего беларусского завода
  4. Пропавшая Анжелика Мельникова живет в Минске по паспорту прикрытия и сотрудничает с КГБ — «Киберпартизаны»
  5. Милиция нашла водителя WB Taxi, у которого возник конфликт с пассажирками, и показала видео инцидента
  6. «Это не должно распространяться, растекаться и так далее». Лукашенко рассказал, какую информацию КГБ докладывает ему напрямую
  7. ЕС синхронизировал санкции против Беларуси с российскими. Что вошло в новый пакет
  8. Российская блогерка пожаловалась, что на приграничной АЗС в Беларуси ей «не наливали полный бак». Этому есть простое объяснение
  9. «Видно, не выдержали нервы, ударил рукой, ну хотел выбить телефон». Глава МВД — о конфликте в WB Taxi
  10. Для водителей появились новшества. Вероятно, будут и другие изменения — рассказываем
  11. Умер Юрий Хащеватский
  12. «Операция не будет завершена». Вскоре появится новшество по переводам денег и ЕРИП — что нужно сделать, чтобы средства дошли
  13. В чем был смысл «схемы» с минской квартирой Мельниковой? Объясняем ее возможные мотивы
  14. «Хедлайнеры огонь». Что пишут в соцсетях после объявления выступающих звезд на Lidbeer
  15. «Одна русская эстрада». Беларусы в соцсетях недовольны хедлайнерами летних фестивалей и сдают билеты — посмотрели, кто выступал раньше
  16. «С текущим уровнем экономики это нереализуемо». Беларусы ответили Кочановой, которая придумала, как спасти деревни
  17. Срочник и контрактник погибли в ДТП — на трассе под Осиповичами опрокинулся военный грузовик, 14 человек в больнице


/

В беларусских колониях есть особенная категория заключенных — те, кто сотрудничает с администрацией исправительного учреждения. Но что это значит на самом деле? Кто обычно попадает в такую категорию, в чем заключается такое «сотрудничество», как оно влияет на других и можно ли его избежать? Об этом «Зеркало» расспросило бывших политзаключенных.

Исправительная колония № 16, Горки, 30 апреля 2013 года. Фото: TUT.BY
 Исправительная колония № 16, Горки, 30 апреля 2013 года. Фото: TUT.BY

Что такое сотрудничество с администрацией колонии и в чем оно заключается?

Николай Дедок провел в общей сложности почти десять лет за решеткой, в том числе в колонии усиленного режима. Он говорит, что фраза «сотрудничество с администрацией колонии» в местах заключения, как правило, значит, что нужно доносить на других заключенных.

— Звычайна што цікавіць аператыўнікаў? Якія хто размовы вядзе, хто ў якім накірунку думае, хто чым жыве, хто чаго баіцца, хто з кім у канфлікце, якія ў каго ёсць забароненыя рэчы. То бок ім важна высветліць псіхалагічны партрэт ключавых вязняў, якія прадстаўляюць аператыўную цікаўнасць. Любая інфармацыя аб асобе падыходзіць для аператыўніка, — говорит Николай. — Ну і, канечне, у выпадку палітычных — іх цікавіць найперш, хто распаўсюджвае любую палітычную інфармацыю, інфармацыю з крытыкай уладаў, непадкантрольныя навіны з волі. І калі яны ёсць, гэтыя навіны з волі, то якія іх крыніцы? Звычайна яны прыходзяць са спатканняў і ад адвакатаў, а значыць, гэты канал трэба абавязкова перакрыць.

Николай Дедок. Фото: ПЦ «Вясна»
Николай Дедок. Фото: ПЦ «Вясна»

Таму ў фразу «супрацоўнічаць» адназначна ўваходзіць даваць інфармацыю аб іншых вязнях з тым, каб гэтыя вязні потым пацярпелі. Часта можна сустрэць меркаванне, што, маўляў, вось я супрацоўнічаў ці супрацоўнічала, а ад гэтага ніхто не пацярпеў. Такога не бывае. Інфармацыя, ад якой ніхто не пацерпіць, аператыўнікаў не цікавіць. Яны яе і самі могуць здабыць, без дапамогі «агентуры». А агентура — гэта заўсёды здабыча інфармацыі, якая можа прама ці ўскосна, сёння, ці заўтра, ці паслязаўтра быць скарыстаная супраць вязня. То бок камусьці перакрыюць лісты па выніку гэтых размоваў, камусьці адмовяць у спатканні, кагосьці пасадзяць у ШІЗА, кагосьці перакінуць у іншы атрад.

Правозащитник Валентин Стефанович сидел в тюрьме в условиях усиленного режима. Там он также сталкивался с людьми, сотрудничающими с администрацией. По его словам, главная обязанность их такая же, как говорил и Николай Дедок, — передача информации о других заключенных.

Валентин Стефанович. Литва, Вильнюс, 19 марта 2026 года. Фото: Сергей Сацюк, «Зеркало»
Валентин Стефанович. Литва, Вильнюс, 19 марта 2026 года. Фото: Сергей Сацюк, «Зеркало»

— Пра тое, што яны гавораць, што яны робяць. Гэтая інфармацыя пасля можа быць выкарыстаная супраць іх праз прыцягненне іх да дысцыплінарнай адказнасці самай рознай і розных негатыўных наступстваў для іх, — говорит Стефанович.

Отбывавший срок в колонии № 1 и могилевской тюрьме № 4 Александр Кабанов отмечает, что сотрудничающие с администрацией могут выступать свидетелями различных нарушений, за которые заключенные получают дополнительные наказания.

— Звычайна даюць там загад: нас цікавяць вось гэтыя і гэтыя людзі, нам трэба ведаць, што адбываецца з імі, што яны кажуць там і так далей, — подчеркивает Александр. — Гэтым людзям могуць прапанаваць акрамя таго, што расказваць інфармацыю і даклад рабіць, так і падкінуць нейкі забаронены прадмет, ці, напрыклад, як сведка выступіць, што ён (яна) бачылі парушэнні, і паставіць свой подпіс у тым жа акце.

Александр Кабанов, Вильнюс, 2 февраля 2023 года. Фото: Николай Маминов, «Зеркало»
Александр Кабанов, Вильнюс, 2 февраля 2023 года. Фото: Николай Маминов, «Зеркало»

Кабанов подчеркивает, что каждый, кто соглашается на сотрудничество, подписывает специальную бумагу об этом.

— Людзі, якія пагаджаюцца на супрацоўніцтва, адразу становяцца закладнікамі і ўжо на кручку ў опера, — говорит Кабанов. — Так, у самой калоніі яго чапаць ніхто не будзе, будуць ведаць, што ён стучыць. Хтосьці гэта не хавае, кажа ў адкрытую, што: «Так, і што далей? Вось я вырашыў так». Ну яму там нічога не зробяць, то-бок там усё кантралюецца, стукачоў вельмі шмат. Але для гэтага чалавека будзе страшна трапіць на «крытую». Бо там яму будзе вельмі-вельмі дрэнна. І стукачы пра гэта ведаюць.

Бывшая политзаключенная Наталья Дулина провела в женской колонии № 4 больше двух лет. По ее словам, несмотря на множество камер видеонаблюдения, которые есть в колонии, администрации важна информация от заключенных.

— Ведь невозможно смотреть во все эти камеры 24 часа в сутки или просматривать полностью записи. Для этого начальству колонии и нужны люди, которые помогают им контролировать все происходящее, — объясняет Наталья. — Кто эти люди? Разумеется, сами осужденные, которые видят и слышат то, что сотрудники администрации не могут отслеживать: поведение остальных осужденных, конфликты, всяческие нарушения существующих правил. Что входит в обязанности таких «помощников»? Во-первых, следить за тем, что происходит в отряде, и фиксировать нарушения, отмечая место и время, то есть когда и где это произошло. Это необходимо, чтобы впоследствии начальство могло найти нужную видеозапись и предъявить провинившейся: вот, мол, нарушила, будешь наказана.

Преподавательница и экс-политзаключенная Наталья Дулина во время пресс-конференции Сергея Тихановского. Литва, Вильнюс, 22 июня 2025 года. Фото: Станислав Шабловский, «Зеркало»
Преподавательница и экс-политзаключенная Наталья Дулина во время пресс-конференции Сергея Тихановского. Литва, Вильнюс, 22 июня 2025 года. Фото: Станислав Шабловский, «Зеркало»

Во-вторых, выполнять кое-какую «грязную» работу: помогать администрации «подставлять» неудобных, особенно это касается политзаключенных. Приведу пример. В колонии строго запрещено давать кому-либо свои вещи — еду, косметику, одежду, книги. Любую мелочь. Даже на время. И вот ситуация. На фабрике одна девочка подходит к другой (политической) и просит у нее ручку, ей нужно записать какое-то слово. Та дает свою ручку, девочка записывает и тут же возвращает. Итог — взыскание, так как одолжившая свою ручку совершила, выражаясь языком правил внутреннего распорядка, «отчуждение» принадлежащей ей вещи. При этом странным образом попросившая ручку избежала наказания, а ведь пользоваться чужими вещами — такое же серьезное нарушение.

Наказания тем, кто нарушил запрет, бывают разными, вплоть до ШИЗО. Поэтому в случае необходимости эти помощнички администрации по приказу могут подбросить так называемую запрещенку: ножницы, иголки, любые предметы, которые нельзя держать в своих вещах или иметь при себе.

Алана Гебремариам, декабрь 2023 года, Варшава, Польша. Фото: instagram.com/klacayu_po_fotiku
Алана Гебремариам, Варшава, Польша, декабрь 2023 года. Фото: instagram.com/klacayu_po_fotiku

Экс-политзаключенная Алана Гебремариам, которая также сидела в женской колонии № 4, отмечает, что не все разговоры с сотрудниками администрации или спецслужбами можно назвать «сотрудничеством», но к ним стоит относиться с осторожностью.

— Сама размова з’яўляецца проста гатоўнасцю да кантакту, падчас якога можа ісці гаворка, напрыклад, пра штосьці нейтральнае ці пра самога чалавека. Супрацу для мяне вызначае мэтанакіраванасць і пастаяннасць кантактаў. Падчас іх адбываецца перадача інфармацыі ці ладзяцца дзеянні, у якіх зацікаўлены бок сілавікоў ці ў якіх бачыць важнасць сам чалавек з мэтай атрымання выгады, — говорит Алана. — На першы погляд, падаецца, што камунікацыя са спецслужбамі ці сілавікамі не нясе ніякай пагрозы, калі вы робіце, напрыклад, гэта па сваёй волі і ў сваіх інтарэсах. Але за гэтым можа разварочвацца цэлая мнагаслойная гульня, аб якой у моманце нічога невядома. Падчас такіх перадач могуць быць закрануты лёсы іншых людзей. І тут варта задацца пытаннямі: «Чаму менавіта я? Чаму зараз? Ці праўду гаворыць мне гэты чалавек? Якая яго мэта/ы? Якія мэты яго начальства, якія далі яму загад?» Калі адказы невядомыя, заключаючы дамову з д’яблам, верагодна, можна чакаць, што ён будзе кантраляваць, шантажаваць і выкарыстоўваць усе вашыя слабыя кропкі ў момантах, калі вы засумняецеся ў яго новым загадзе.

Что взамен получают те, кто согласился на сотрудничество?

Заключенные ИК №4 в Гомеле. Фото: TUT.BY
Заключенные ИК № 4 в Гомеле. Фото: TUT.BY

Николай Дедок говорит, что все зависит от того, какой стиль работы подберет сама администрация колонии. Очень часто никаких бонусов сотрудничающие заключенные не получают.

— Гэта можа быць, напрыклад, невыкананне пагрозаў. То-бок калі гэта быў шантаж, то, значыцца, супрацоўнік адміністрацыі не будзе сваю пагрозу прыводзіць у дзеянне, — говорит Николай. — Напрыклад, ты можаш ездзіць у штрафны ізалятар кожны месяц, як многія палітычныя, а калі пачнеш стукаць, то будзеш ездзіць раз на два месяцы ці радзей. У рэдкіх-рэдкіх выпадках (па маіх назіраннях, такое ўжо зусім нячаста адбываецца) могуць даць які-небудзь прывілей: дазволяць штосьці з волі непаложанае атрымаць, дадатковае спатканне, закрыюць вочы на парушэнне рэжыму. Але каб такое далі, гэта трэба ўжо прама вельмі пастарацца. Асабліва калі гэта тычыцца палітычных. То-бок трэба выслужыцца і прайсці па касцях людзей не адзін і не два разы.

Среди «плюшек», которые могут получить такие люди, Александр Кабанов также называет уменьшение числа заездов в ШИЗО.

— Так, у ШІЗА яны не так шмат ездзяць, але ж таксама ўсё роўна ездзяць, бо і ў ШІЗА трэба стукаць, —  говорит Кабанов. — Ім могуць даць больш доўгія спатканні з роднымі. Напрыклад, камусьці суткі даюць, а ім могуць даць двое. Іх не пазбаўляюць перадач нейкіх ці ліставання там, ці званкоў там, ці яшчэ чагосьці. Ну і могуць даваць «пасады». Напрыклад, паставіць заўгасам атрада ці адправіць на працу ў клуб або ў капцёрку, дзе рэчы захоўваюцца. Або адправіць на больш спакойную працу ў самой калоніі. Тым, хто, напрыклад, не атрымлівае перадач, у каго няма родных, ці ў родных няма грошай, або яны ўвогуле адмовіліся дапамагаць, ім могуць і гарбату, і цыгарэты даваць. Такія вось плюшкі.

— Гэта можа быць бяспечнае знаходжанне ў турме, ці магчымасць камунікаваць з неабходнымі табе людзьмі, атрыманне пасады на волі, ці нават заробак за тваю працу, — перечисляет «бонусы» Алана Гебремариам.

Валентин Стефанович обращает внимание, что заключенные, которые сотрудничают с администрацией, получают не только дополнительные звонки, свидания и продуктовые посылки.

— Самае галоўнае, што яны такім чынам выслужваюць сабе ўмоўна-датэрміновае вызваленне (УДВ) альбо замену пакарання на больш мяккае, — объясняет он. — Гэта ж таксама адміністрацыя вырашае: каго на камісію прадставіць на УДВ ці на замену, каго не прадставіць. Ну і, адпаведна, вось актыў, стукачы, яны вельмі часта вось ідуць на камісію там у першых шэрагах, атрымліваюць адпаведную атэстацыю, іх камісія рэкамендуе, накіроўвае матэрыялы ў суд, суд іх там умоўна-датэрмінова вызваляе ці замяняе пакаранне. І вось ён — раз! — і паехаў ужо на «хімію». Альбо — раз! — і выйшаў умоўна-датэрмінова. А ты, паколькі на цябе настукалі і кучу спагнанняў павесілі, ты — «злоснік», ты пазбаўлены гэтых усіх магчымасцяў, бонусаў, яшчэ і амністыя на цябе не распаўсюджваецца. Сядзі далей.

Кто идет на сотрудничество?

Исправительная колония № 16, Горки, 30 апреля 2013 года. Фото: TUT.BY
Исправительная колония № 16, Горки, 30 апреля 2013 года. Фото: TUT.BY

Наталья Дулина отмечает, что чаще всего оперативные работники колонии сами предлагают сотрудничество заключенным.

— Из того, что мне довелось узнать и увидеть, я сделала вывод, что администрация предпочитает для этого осужденных на большие сроки. На них легче надавить, и деваться им некуда, — объясняет экс-политзаключенная. — Начальство ясно дает понять, что в случае отказа сделает так, что в течение всего этого срока жизни у отказника не будет. А вот если будет «работать» — будут поощрения, его «косяки» будут прощены и т. д. Из-за этого люди соглашаются. Но не все. И тем, кто отказывается, действительно ухудшают условия пребывания: например, переводят в другой отряд, на более тяжелую низкооплачиваемую работу. Рычагов у них предостаточно.

Валентин Стефанович говорит, что часто с администрацией сотрудничает «актив» — заключенные, которые занимают должности «самоуправления», — различные бригадиры, завхозы, секретари отрядов и так далее.

— Актывісты вельмі часта і з’яўляюцца такімі інфарматарамі і супрацоўнічаюць з адміністрацыяй па поўнай праграме. У калоніях мы, палітвязні, для іх былі такой лёгкай здабычай, для гэтага актыву. Не ўсе яны, канешне, але некаторыя з іх інфармавалі адміністрацыю пра палітвязняў, — объясняет Валентин. — Але гэта не абавязкова менавіта актыў. Гэта можа быць і зняволены, які не з’яўляецца актывістам, але супрацоўнічае з адміністрацыяй з пэўных іншых прычын. Напрыклад, былі выпадкі, калі адміністрацыя выкарыстоўвае «нізкі статус» для шантажу людзей з пэўнымі артыкуламі. Маўляў, ну ты з такім артыкулам вось альбо туды, альбо давай-ка вось інфармуй нас там, давай нам інфармацыю. Што тычыцца палітзняволеных, то сярод іх я асабіста не назіраў такіх, якія б супрацоўнічалі з адміністрацыяй. Можа, хтосьці кагосьці схіляў, хтосьці пастукваў, але я не ведаю. Мне падаецца, у адміністрацыі няма патрэбы ў тым, каб палітвязняў схіляць менавіта да такога супрацоўніцтва, бо ў іх там, ведаеце, сваіх «асведаміцеляў» столькі, што там чэргі выстройваюцца. Хутчэй палітвязняў маглі ламаць наконт іншых рэчаў: запісаць пакаяннае відэа, напісаць прашэнне аб памілаванні, даць паказанні на кагосьці (але гэта ўжо хутчэй нават не адміністрацыя, гэта ўжо следчыя органы там, ГУБАЗіК, КДБ).

— Пры падазрэннях пра вярбоўку кагосьці з палітычных зняволеных я задумвалася: як сілавікі абіраюць сабе ахвяр? — рассказывает Алана. — Магчыма, у чалавека павінен застацца рычаг ціску на волі, ці яны абіралі слабавольных людзей, ці, можа быць, тых, хто патэнцыйна ў гэтым можа пабачыць механізм выжывання там, у засценках. Дагэтуль я не маю адказу. Часам здаецца, што, акрамя гэтых варыянтаў паасобку ці ўсіх разам, ёсць яшчэ штосьці, не бачнае майму воку. Аператыўнік, замацаваны за нашым атрадам, толькі аднойчы падзяліўся, што мяне быццам бы здае адна з палітычных і што, так як, па яго меркаванні, яна псіхалагічна нездаровая, нічога дрэннага не было б, калі я прыходзіла бы і пра яе распавядала. На мой адказ, што я яе не асуджаю і не хачу забіраць у вас і вашых падапечных працу, ён спакойна, з крыхой уласцівага яму цынізму сказаў: «Разумею».

Пробовали ли вас склонять к сотрудничеству с администрацией и чем все закончилось?

Исправительная колония № 22, Ивацевичи. Фото: spring96.org
Исправительная колония № 22, Ивацевичи. Фото: spring96.org

Николай Дедок отмечает, что за две свои отсидки, а это десять лет в общей сложности, ему предлагали сотрудничество с администрацией колонии лишь раз.

— Гэта было падчас другога тэрміну. У мяне з гэтым аператыўнікам усталяваліся, можна так сказаць, роўныя даверлівыя адносіны. Наколькі яны могуць быць даверлівымі ў палітвязня з аператыўнікам, зразумела, — рассказывает мужчина. — Ён мне пару разоў дапамог там па дробязі бескарысна, то-бок абсалютна нічога не папрасіўшы ўзамен. А потым вырашыў, (опер ёсць опер) скарыстаць гэта для службовых мэтаў. Прапанаваў на крымінальнікаў даваць інфармацыю: «А калі я цябе закіну да таго-та, а ты там з ім паразмаўляеш?» Я гавару: «Не-не, прабач, я такім займацца не буду». Ну ён такі: «Ну ладна». І ўсё. Наступстваў ніякіх для мяне гэта не мела. Не шантажаваў ніхто, не ціснуў. Проста мы закрылі гэтую тэму і больш ніколі да яе не вярталіся.

Алане Гебремариам предлагали сотрудничество пять раз. Три из них были на этапе следствия, в СИЗО, один — в колонии и еще раз — после освобождения. Политзаключенная на всех этапах отказывалась это делать.

— Для мяне супраца літаральна значыць аддаць частку сваёй незалежнасці і свабоды камусьці, — объясняет свой выбор Алана. — У калоніі мне пашанцавала, што ўсур’ёз ніхто не быў зацікаўлены ў спробе прымусіць мяне даведвацца інфармацыю пра «жоўтых», пісаць на кагосьці даносы, сачыць за людзьмі, але такіх выпадкаў там было нямала.

Александр Кабанов говорит, что сотрудничать с администрацией ему не предлагали, но склоняли к написанию прошения о помиловании.

— Выклікалі і сказалі: «Зараз будзе пракурор, калі хочаце — прыйдзіце». Але ж адразу адзначылі: «Калі вы адмовіцеся, то нічога гэта ніяк на вас не адаб'ецца, усё будзе добра». Я кажу: «Ну не, я адмоўлюся». І ўсё, адразу ў ШІЗА паехаў.

По словам Натальи Дулиной, к ней в колонии с предложением о сотрудничестве даже не подходили.

— То ли они хорошо чувствовали мою бескомпромиссность, то ли, видя, что любое давление на меня бесполезно (а давление они пытались оказывать, чтобы вызвать страх и послушание), просто не рассматривали мою кандидатуру на эту «должность», — рассказывает экс-политзаключенная. — Однажды на меня написали очередной рапорт за то, что я кормила голубя. Оперативник отряда спросил у меня, кормит ли кто-нибудь еще голубей. Я: «Да, кормит». — «Кто?» — «Не скажу». Ну и все. Я никогда не пыталась в таких случаях «уйти в несознанку», увильнуть от прямых ответов. Только четкое «нет».

Аналогичная ситуация и у Валентина Стефановича — вопросы о сотрудничестве ему даже не задавали.

Как в колонии относятся к тем, кто сотрудничает с администрацией?

Исправительная колония № 16, Горки, 30 апреля 2013 года. Фото: TUT.BY
Исправительная колония № 16, Горки, 30 апреля 2013 года. Фото: TUT.BY

По словам всех бывших политзаключенных, к тем, кто сотрудничал с администрацией исправительного учреждения, другие заключенные относились негативно.

— Кепскае стаўленне было да іх, якое яшчэ. Зараз, канешне, на зонах такога ўжо няма, але раней за такое і пакараць маглі. А ў турме, на крытай, калі стане вядома, што нехта стукаў на кагосьці, то гэты ўчынак не застанецца без рэакцыі з боку асуджаных, — говорит Валентин Стефанович. — У турмах, мабыць, такіх людзей менш, таму што там усё ж такі кантынгент іншы трапляе — збольшага тыя, хто прытрымліваецца крымінальных традыцый. Таму ясна, што яны не будуць гэтым займацца. А на зонах кантынгент самы розны. Вельмі шмат заязджае людзей з рознымі праблемнымі артыкуламі, усякімі залежнасцямі. А гэта заўсёды добрая нагода для аператыўніка сфармаваць сваю сетку асведаміцеляў і сваю «крэатуру».

Наталья Дулина вспоминает, что в присутствии таких людей особенно политзаключенные старались быть очень осторожными и не говорить лишнего.

— Если узнавали о том, что кто-то «работает», предупреждали друг друга. Лишнее говорить любила я — критиковать прилюдно начальство колонии, когда оно занималось ерундой, вводило какой-нибудь очередной тупой запрет или еще каким-то образом ущемляло наши права, — рассказывает Наталья. — Я всегда говорила это в присутствии всех, и на меня, конечно, доносили. Однажды меня даже вызвал оперативник и порекомендовал не жаловаться на начальство, а досидеть спокойно. Но досидеть до конца мне так и не дали.

О таком же негативном отношении к тем, кто сотрудничает с администрацией говорит и Александр Кабанов.

— З імі не размаўляюць, не сябруюць, нічым не дзеляцца. У калоніі ёсць такія «каструльнікі» ці «сямейнікі». То-бок калі, напрыклад, аднаму прыйшла перадача, ён ёй дзеліцца з іншымі, потым другому прыходзіць, ён таксама дзеліцца. А гэтыя людзі самі па сабе, з імі стасункаў ніякіх няма. З імі, як толькі яны недзе з’яўляюцца, адразу маўчок, перастаюць размаўляць. Любое іхняе пытанне ігнаруецца. А калі на «крытцы», то там ім зусім дрэнна: заганяюць пад шконку адразу, — описывает бывший политзаключенный. — Ці можна гэта апраўдаць тым, што не было выйсця? Выйсце ёсць заўсёды, у любой сітуацыі яно ёсць. Якое тут апраўданне? Слабыя людзі, і ўсё. Звычайна яны не палітычныя, у іх няма ніякай ідэалогіі і стрыжня. Але і ціску таксама няма. Не ведаю такога, каб можна было ціснуць так, каб ты стаў стукачом. Усё прасцей робіцца: прапаноўваюць плюшкі, за гэта нашмат лягчэй купіць чалавека.

Николай Дедок отмечает, что в местах заключения есть огромная проблема с доверием. По его словам, основная цель беларусской системы — максимально атомизировать людей.

— Каб яны ніколі не маглі працаваць разам, супольна і штосьці рабіць у адным накірунку. Бо як толькі крытычная маса людзей пачынае між сабой усталёўваць даверлівыя адносіны і яны могуць штосьці зрабіць супольна — гэта прамая небяспека для той сістэмы сацыяльнага кантролю, што існуе ў калоніі ці турме, — рассуждает экс-политзаключенный. — Таму, канешне, яны працуюць на разбурэнне даверу, каб усе адзін аднаго падазравалі, не давяралі і думалі адзін на аднаго, што ты «стукач-агент». І калі існуюць сапраўдныя стукачы-агенты, яны, вядома, умацоўваюць гэту разбуральную працу, узмацняюць яе. І тым самым робяць страшнае злачынства супраць сваіх таварышаў па няшчасці. Яны падрываюць давер, якога і так бракуе, і прымушаюць кожнага чалавека яшчэ мацней закрывацца ў сабе, ненавідзець навакольных, нікому не давяраць. Тым самым траўмуюць і ўсю супольнасць у цэлым, і кожнага чалавека паасобку. То-бок я не аднаго, не двух сустракаў людзей, якія казалі: «Вось быў у мяне там сябра-сябра, мы з ім тое і тое, а потым я даведаўся, што ён мяне здае аперам». І, канешне, у чалавека траўма і ўдар па ім на ўсё жыццё.

Ёсць, на жаль, людзі, каторыя думаюць, што «я зараз пасупрацоўнічаю, я скажу штосьці, гэта не будзе супраць нікога скарыстана». Гэта самападман. І таму, вядома, да такіх зняволеных стаўленне рэзка негатыўнае, хаця сёння ўжо не тыя часы, калі маглі такога пабіць ці яшчэ нейкім чынам яму нашкодзіць. Проста стараюцца стараніцца, абыходзяць бачком, а ў прысутнасці гэтага чалавека, як кажуць на зоне, «фільтраваць базар». Асабіста маё меркаванне адносна такіх людзей: яны шкодзяць не толькі сваёй душы, але і канкрэтна супольнасці — плямяць душу кожнага чалавека, якога здаюць. Бо гэта ўсё ж робіцца раней ці пазней вядома, і тым самым гэты чалавек недавер да людзей, сваю траўму панясе праз усё жыццё.