Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Почему Лукашенко зовет узбеков, но не пытается вернуть уехавших беларусов? Мнение аналитика
  2. Банки вводят изменения в отношении карточек
  3. БГУ подвел первые итоги вступительной кампании. Угадайте, на какую специальность был самый высокий конкурс
  4. Новый платежный сервис, судьба пенсий и пособий на детей, ограничения от банков. Изменения августа
  5. Появился прогноз погоды по Беларуси на следующую неделю. Спойлер — он вас не обрадует
  6. «Граница Республики Беларусь довела меня до нервного срыва». Российская блогерка сравнила прохождение границы с восхождением на Эверест
  7. Ключевой переговорщик США с Лукашенко покидает свой пост. «Зеркалу» стали известны подробности
  8. Еще один банк сообщил о проблемах, которые затрагивают клиентов с техникой Apple
  9. Мужчина, напавший на беларусскую спортсменку Александру Герасименю, арестован на три месяца
  10. Голевая феерия в споре неудачников. На чемпионате мира по футболу определился обладатель бронзы
  11. Под удар дронов попали склады Wildberries в двух регионах России. Есть погибшие и пострадавшие
  12. Вузы закончили принимать документы на дневное на бюджет. Посмотрели, с какими баллами поступали в главный медуниверситет страны
  13. «Пока покупатель не доехал до ГАИ». После продажи авто вас может ожидать «сюрприз» от налоговой
  14. В Лиде строители копали на территории завода и наткнулись на старинные склепы с саркофагами
  15. Среди семи охранников Соболенко был легендарный беларусский секьюрити. Это он отодвигал детей, которые тянулись к спортсменке


/

Украінец Ілля (імя зменена ў мэтах бяспекі) больш за дзесяць гадоў пражыў у Беларусі, стварыў сям’ю і выхоўваў дзяцей. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны мужчына пачаў перадаваць у тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» звесткі пра перамяшчэнні расійскіх войскаў — і за гэта прайшоў праз затрыманні, СІЗА і пагрозы смяротным пакараннем. У снежні 2025 года яго ноччу вывезлі ў лес, а затым перадалі украінскаму боку. Гісторыю Іллі расказвае праваабарончы цэнтр «Вясна» — мы пераказваем гэты тэкст.

Марш в память 10 миллионов украинцев, погибших во время Второй мировой войны. Берлин, Германия, 8 мая 2025 года. Фото: lookby.media
Марш в память 10 миллионов украинцев, погибших во время Второй мировой войны. Берлин, Германия, 8 мая 2025 года. Фото: lookby.media

Жыццё Іллі ў Беларусі пачыналася як звычайная гісторыя пра каханне: знаёмства ў інтэрнэце ў пачатку 2010-х, пераезд з Украіны, шлюб, дзеці. Некалькі гадоў сям’я жыла ў Мінску, а пасля, як шматдзетная, атрымала жыллё ў рэгіёне. Ілля ўладкаваўся ў таксі — і менавіта гэтая праца звязала яго далейшы лёс з вайной.

— Калі пачалася вайна ва Украіне, я працаваў у таксі. Я бачыў перамяшчэнні расійскіх войскаў, вазіў вайскоўцаў, размаўляў з імі. Усё гэта фіксаваў на тэлефон і перадаваў у тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», — расказаў Ілля.

Але спярша яго дзеянні прыцягнулі ўвагу сілавікоў праз каментары ў сацсетках, дзе Ілля спрачаўся з прапагандысцкімі выказваннямі. За гэта ў 2023 годзе яго затрымалі — каля шасці гадзінаў трымалі ў цэнтральным РУУС, а потым далі 15 сутак.

— Як мне потым сказалі ў КДБ, яны ўбачылі недзе ў TikTok мой каментар <…> Каментар быў наступны. Адзін украінец напісаў пад відэа, што «мы за Беларусь, мы з беларусамі адзіны народ», але ён жыў ва Украіне і быў за Расію, за вайну. Я яму ў адказ напісаў: «Ты лепш рот прыкрый, таму што ў мяне знаёмы ў ВСУ». Яшчэ быў каментарый у Youtube пад відэа з Лукашэнкам. Ён там нешта пра ўкраінскі народ гаварыў, а я яму як зварот напісаў: «Вы не ведаеце ўкраінскі народ, а з боку гаворыце». За гэта мне яшчэ і па галаве далі — разочак хляснулі добра так, — успамінае Ілля.

Другое затрыманне адбылося ўвосень 2025-га, калі беларускія сілавікі атрымалі доступ да базы даных «Гаюна» пасля затрымання адміністратаркі канала. Іллю падманным чынам выклікалі нібыта ў міграцыйную службу, а на месцы яго чакалі супрацоўнікі ГУБАЗіК.

— Я адразу тэлефон кінуў на сядзенне і рукі падняў — зразумеў, што гэта па мяне, — расказвае Ілля. — Спачатку сказалі, што дадуць «годзік», а потым — што ад трох да сямі гадоў зняволення. Я быў у шоку.

Следчы адкрыта пагражаў мужчыне смяротным пакараннем, а сілавікі спрабавалі ціснуць на яго жонку, патрабуючы доступ да камер у кватэры. Жанчына адмовілася, за што пачула пагрозы адправіць яе на трое сутак арышту. Іллю завялі крымінальную справу па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і адправілі ў СІЗА.

СИЗО-2 в Витебске. Фото: ПЦ "Весна"
СИЗО-2 в Витебске. Фото: ПЦ «Весна»

Там украінец сутыкнуўся з тым, як сістэма ставіцца да палітычных зняволеных — «нават забойцы і махляры, уражаныя» гэтым. На дзвярах камеры вешаюць жоўтыя біркі прафуліку, спаць дазваляюць толькі на верхніх ложках пад камерай назірання, а на этапах увесь час трымаюць у кайданках.

— Аднойчы я выклікаў лекара — у мяне язва, два тыдні так круціла, што ледзь вытрымаў. Прасіў лекі. А ён прыйшоў і сказаў: «Ідзі ты нахер, б***ь, не пі***і, што ў цябе нешта тут баліць». Нічога не даў, — расказвае Ілля.

У снежні 2025 года мужчыну сярод ночы вывезлі з камеры ў невядомым напрамку. Апынуўшыся ў зімовым лесе сярод узброеных людзей у масках, ён быў перакананы, што яго прывезлі на расстрэл.

— Я рэальна перапужаўся, думаў, што заб’юць, — прызнаецца сураўмоўца «Вясны».

Аднак замест гэтага Іллю разам з іншымі палітвязнямі перадалі ўкраінскаму боку.

Праз некалькі гадзін, пасля пераезду і пераапранання, яго давезлі да месца перадачы. Калі знялі павязку з вачэй, мужчына ўбачыў украінскіх вайскоўцаў, журналістаў і кіраўніка ўкраінскай разведкі Кірыла Буданава — і зразумеў, што апынуўся дома.

Сёння Ілля знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін, атрымаў статус часовай абароны і ўжо знайшоў працу. Ён накіроўвае большую частку заробку жонцы і дзецям, якія засталіся ў Беларусі, і спрабуе сабраць грошы на дакументы, неабходныя для іх пераезду.

— Зарплата маленькая, але трэба нешта зарабляць. Грошы аддаю на ежу, за кватэру, астатняе перасылаю жонцы. Яна засталася адна. А трэба карміць дзяцей, плаціць за дзве кватэры і садок. Мая галоўная мэта — хутчэй іх вывезці, — кажа Ілля.