Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Посланные на смерть. Рассказываем, как ЦРУ забрасывало в Беларусь диверсантов — реальная история из рассекреченных архивов США
  2. В Гродно отменили все квизы
  3. Лукашенко принял у себя российского политика, встречи с которым «очень ждал»
  4. Минчан и жителей многих районов страны предупредили об опасности днем во вторник
  5. Вдова Никиты Мелкозерова впервые поделилась подробностями об обстоятельствах его смерти
  6. Пропагандист предположил, почему Лукашенко обиделся на крупные торговые сети
  7. Под бело-красно-белыми флагами: беларусы в Вильнюсе и Варшаве провели марши в шестую годовщину протестов 2020-го — вот как это было
  8. «Этот п***ец из-за вас!» Интервью с комиком Идраком Мирзализаде — о беларусском стендап-клубе в Варшаве, помощи Комиссаренко и политике
  9. Беларус плакал над погибшей партнершей и уверял, что боролся за ее жизнь. Экспертку насторожила одна деталь
  10. Умер Александр Милинкевич
  11. «Я бывший сотрудник, уважайте власть». Новый поворот в истории с «удостоверением КГБ» в минской оптике
  12. Что будет с курсом доллара в середине августа — прогноз
  13. Вышел на свободу известный детский челюстно-лицевой хирург — политзаключенный Андрей Любецкий


/

11 августа на 80-м году жизни умер Александр Милинкевич — известный политик, единый кандидат от демократических сил на президентских выборах 2006 года. «Зеркало» собрало реакции беларусов на его смерть.

Александр Милинкевич. Фото: Serge Serebro, Vitebsk Popular News, CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org
Александр Милинкевич. Фото: Serge Serebro, Vitebsk Popular News, CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org

Светлана Тихановская, лидерка беларусских демократических сил

— З цяжкім сэрцам даведалася пра тое, што ад нас сышоў Аляксандр Мілінкевіч. Чалавек выключнай годнасці, светлай душы і светлага розуму, які стаў для многіх з нас сапраўдным арыенцірам.

Дзякуючы сваёй мудрасці і жыццёваму досведу Аляксандр Уладзіміравіч быў для мяне надзейнай апорай і чалавекам, да чыёй думкі я заўсёды прыслухоўвалася з вялікай павагай.

Ён быў адным з самых яскравых і годных палітыкаў свайго часу. У 2006 годзе змог аб’яднаць вельмі шмат розных партый і рухаў, каб выкарыстаць выбары для актывізацыі нацыянальных сіл. Яго адданасць Беларусі, нашай мове і культуры натхняла кожнага, каму выпаў гонар працаваць з ім побач.

Аляксандр Уладзіміравіч умеў аб’ядноўваць, слухаць і падтрымліваць у самыя складаныя моманты. Гэта велізарная і горкая страта для ўсіх нас, — написала Тихановская в своем телеграм-канале.

Анатолий Лебедько, политик

На Конгрессе демократических сил в 2005 году проиграл Милинкевичу в голосовании по избранию единого кандидата на президентских выборах 2006 года.

— У нас з Аляксандрам 20 гадоў не знаёмства, а супрацы. І яна пачалася ў 2006 годзе, — рассказал Лебедько в комментарии «Зеркалу». —  Я цешуся, што тады мы прадэманстравалі абсалютна іншы ўзор узаемаадносін унутры дэмакратычных сіл, чым праглядаецца сёння. Тады таксама былі эмоцыі, быў накал, была барацьба, але ў выбарчую кампанію мы пайшлі разам, узяўшыся за рукі. З таго часу ў нас былі вельмі роўныя, добрыя, паважлівыя стасункі.

Александр Милинкевич во время "Конгресса демократических сил" в Минске, 2 октября 2005 года. Фото: Reuters
Александр Милинкевич во время Конгресса демократических сил в Минске, 2 октября 2005 года. Фото: Reuters

У чым была яго адметнасць: Мілінкевіч — гэта не фармат барыкаднага палітыка, на які ў аўтарытарных краінах найбольшы попыт. Ён заняў сваю нішу, і аказалася, што яна ў Беларусі таксама дастаткова вялікая, — чалавек, які інтэлігентнасцю, сваёй адукаванасцю, кампетэнцыямі можа прыцягваць да сябе ўвагу. З ім было вельмі добра працаваць па еўраінтэграцыі, па накірунку, што Беларусь — гэта нераздзельная частка Еўропы. У нас было шмат і супольных дзеянняў, і заяў.

Светлая памяць. Канечне, гэта вельмі вялікая страта для нас усіх.

Павел Латушко, политик, глава Народного антикризисного управления

— Выбітны беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Чалавек, які, безумоўна, пакідае яскравы след у гісторыі Беларусі як той, хто няўтомна змагаўся за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Для мяне было велізарным гонарам быць асабіста знаёмым з Аляксандрам Мілінкевічам, мець магчымасць шчырых размоў з ім і карыстацца ягонымі мудрымі парадамі.

Светлая памяць пра гэтага выдатнага беларуса, Асобу, якая назаўжды застанецца ў маім сэрцы і ў сэрцах усіх членаў нашай каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, — написал Павел Латушко.

Леонид Судаленко, правозащитник, экс-политзаключенный

—  Для мяне ён застанецца не толькі палітыкам, адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года, — написал Судаленко. — Ён быў чалавекам рэдкай інтэлігентнасці, спакою і годнасці. Мне здаецца, у яго проста не было ворагаў. Маглі быць палітычныя апаненты, можна было спрачацца з яго поглядамі і рашэннямі, але цяжка было не паважаць самога Мілінкевіча.

Нават Лукашэнка, для якога Мілінкевіч у 2006 годзе стаў галоўным палітычным сапернікам, вымушаны быў гаварыць пра яго як пра сур’ёзнага апанента.

Мы сустракаліся ў розныя гады, размаўлялі пра Беларусь, правы чалавека, пра тое, якой павінна быць наша краіна.

Леонид Судаленко и Александр Милинкевич. Фото: acebook.com/leonid.sudalenko.7
Леонид Судаленко и Александр Милинкевич. Фото: acebook.com/leonid.sudalenko.7

На гэтым фотаздымку мы разам у Хойніках. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Аляксандр не спыніў сваёй дзейнасці і ездзіў па ўсёй Беларусі, падтрымліваючы сваіх паплечнікаў. Прыехаў і ў Хойнікі, каб дапамагчы мне ў выбарчай кампаніі. Мы разумелі, што перамагчы ў тых выбарах будзе немагчыма. Але галоўным было сустрэцца з людзьмі, гаварыць пра закон, правы чалавека і Беларусь, у якой выбары павінны быць свабоднымі і справядлівымі.

Тады гэта быў проста здымак на памяць. Сёння ён ужо стаў часткай памяці пра чалавека і пра цэлую эпоху. Сыходзяць людзі, якія дзесяцігоддзямі неслі ідэю свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі. Але застаюцца іх справы. Застаюцца словы. Застаюцца людзі, якія іх памятаюць.

І застаецца Беларусь, дзеля якой яны працавалі.

Шкада толькі, што Аляксандр Уладзіміравіч не дажыў да той Беларусі, пра якую марыў.

Дмитрий Гурневич, журналист

— Эталон беларуса ў нашай рамантычнай нацыянальнай літаратуры — мудры, адважны, але і памяркоўны, адукаваны, эмпатычны, вельмі ўважлівы, працавіты і энергічны чалавек. Менавіта такім быў Аляксандр Мілінкевіч. У ім не было нічога, што б адштурхоўвала. Чалавек са шляхетнай душой, але пры гэтым неверагодна сціплы. Яго самай запамінальнай рысай для мяне застанецца незвычайны вайб спакою. Пасля размовы з ім заўсёды было адчуванне як пасля наведвання канцэрту сімфанічнай музыкі або царквы. Ніякага напружання. Лёгкасць і спакой. Няхай яго душы так будзе ў вечнасці, — написал Гурневич.

Кандидат в президенты Александр Милинкевич и его супруга Инна Кулей приветствуют сторонников во время митинга в Минске, 20 марта 2006 года. Фото: Reuters
Кандидат в президенты Александр Милинкевич и его супруга Инна Кулей приветствуют сторонников во время митинга в Минске, 20 марта 2006 года. Фото: Reuters

Егор Мартинович, журналист, экс-политзаключенный

— Найлепшы кандыдат за ўсе беларускія прэзідэнцкія выбары. І палітык, за якога ніколі не было сорамна. Было страшна крыўдна, што мне не хапіла паўгода, каб атрымаць выбарчае права і аддаць свой голас Мілінкевічу, — написал Мартинович.

Павел Северинец, политик, экс-политзаключенный

— У пачатку 2006 года Аляксандр Мілінкевіч, тады ўжо адзіны прэтэндэнт ад апазіцыі ў прэзідэнцкай кампаніі, прыехаў у Малое Сітна, дзе я, адбываючы палітычную «хімію», валіў лес.

Прыехаў цэлы картэж, штаб з журналістамі. Начальства разбеглася. Хтосьці схаваўся. На эстакадзе, дзе распілоўвалі бярвенні, сабраліся рабочыя.

І вось я прадстаўляю Мілінкевіча — з адчуваннем бездані пад нагамі: як ён, інтэлектуал, паліглот, «заходнік», будзе гаманіць з вяскоўцамі ды лесавікамі з глыбінкі, на самай мяжы з Расіяй.

А Мілінкевіч прапанаваў выказацца людзям — і проста слухае. Паўгадзіны. Гадзіну. Дзве.

Правал, думаю. Капец. Нічога не гаворыць. Ніякай праграмнай прамовы. Слухае і слухае, зрэдку ківае. Як я ўсё гэта патлумачу мужыкам пасля ягонага ад’езду — не ўяўляю.

І вось мы развітваемся. Мілінкевіч цісне рукі, сядае ў машыну. Картэж знікае ў лясах на грунтовай дарозе. Вяртаюся на эстакаду, халадок пад уздыхам — а там гурма захопленых маіх сіценцаў:

— Паша, які чалавек!..
— Вось гэта моц!
— Вось такога ў прэзідэнты…

А я ў шоку.

— Ээээ… што вам спадабалася? Ён жа… нічога не казаў.

— Паш!.. ЁН НАС ВЫСЛУХАЎ, — написал Северинец.

Милиция не пропускает Александра Милинкевича на Октябрьскую площадь, 25 марта 2006 года. Фото: Reuters
Милиция не пропускает Александра Милинкевича на Октябрьскую площадь, 25 марта 2006 года. Фото: Reuters

Юлия Чернявская, преподавательница

— Политик, интеллектуал, сердечный, любимый всеми, кто его знал, и мною любимый тоже человек! Любимый за доброту, великодушие, интеллигентность и свет, от него исходящий! Он видел не только «народ», он видел конкретных людей и всею душой старался помочь им.

Он был человеком огромной душевной щедрости и огромного оптимизма. Новодворская когда-то назвала его беларусским Вацлавом Гавелом и была права. Он происходил из семьи учителей, его родители до войны работали с Янушем Корчаком, и эта вот порода светлого учительства была в нем неискоренима. Я уверена, он многим передал эту традицию сочувствия, сострадания, участия, олицетворением которой был. Прекрасный, прекрасный… Как он верил в то, что еще вернется в свои Бершты! Что ж, я уверена, что сейчас он не в абстрактном раю, а именно там, в своем месте силы и радости, — написала Юлия Чернявская.

Игорь Лосик, блогер, экс-политзаключенный

— Памёр годны беларус, які паказваў усяму свету, што Беларусь можа быць беларускай, вольнай і еўрапейскай. Менавіта пабачыўшы яго, яшчэ школьнікам, я пачаў цікавіцца палітыкай у 2006 годзе. Зразумеў, што нас шмат, што ёсць іншы шлях, еўрапейскі. Так было радасна глядзець на адукаванага і заўжды спакойнага і сціплага Аляксандра Мілінкевіча на фоне таго, каго паказвалі з кожнага праса. Гэты запал, які я тады атрымаў у далёкім 2006-м годзе, я нашу з сабой дагэтуль. Вечная памяць, — написал Игорь Лосик.

Александр Пашкевич, историк

— Выбары 2006 года былі адзінымі, на якіх я сімвалічна галасаваў не проста за альтэрнатыву Лукашэнку, а за чалавека, які цалкам адпавядаў ідэальнаму для мяне вобразу кіраўніка Беларусі. І хацелася, каб гэты кіраўнік быў менавіта такі. У тыя часы, на жаль, умоў для прыходу Аляксандра Мілінкевіча да ўлады не было, не з’явілася іх і пасля. Але сам вобраз-сімвал застаўся, і спадар Аляксандр годна пранёс яго да самага канца свайго зямнога шляху. Дзякуй яму за гэта! Вельмі шкада, што і ён не дажыў да вольнай Беларусі, — написал Пашкевич.

Александр Милинкевич с Винцуком и Франаком Вячорками. Минск, Беларусь, 2006 год. Фото: личный архив
Александр Милинкевич с Винцуком и Франаком Вячорками. Минск, Беларусь, 2006 год. Фото: личный архив Франака Вячорки

Франак Вячорка, главный советник Светланы Тихановской

— Аляксандр Мілінкевіч — гэта постаць, палітык агульнаеўрапейскага маштабу, — сказал Вячорка в комментарии «Зеркалу». —  І я перакананы: калі б гісторыя склалася інакш, Беларусь з ім даўно была б паспяховай, заможнай, незалежнай еўрапейскай краінай.

Для мяне Мілінкевіч — прыклад і ўзор сапраўднага палітыка. Дзякуючы яму тысячы людзей прыйшлі ў беларускую справу, у грамадскае і палітычнае жыццё. Яшчэ падчас яго працы ў Гродне, потым падчас выбарчай кампаніі 2006 года, у наступныя гады палітычнай і грамадскай дзейнасці і, урэшце, дзякуючы яго ўніверсітэту. Ён умеў не проста весці за сабой, але і яднаць вакол сябе новых людзей.

Аляксандр Мілінкевіч вельмі моцна паўплываў і на мяне асабіста. Я працаваў у яго камандзе падчас кампаніі 2006 года. Стаяў разам з ім на Плошчы. Ён падтрымліваў нашы ідэі, заўсёды знаходзіў словы, каб натхніць і падбадзёрыць. Ён вельмі шмат укладаў у беларускую моладзь — дзяліўся досведам, ведамі, кантактамі, даваў магчымасць расці і спрабаваць.

У 2020-м спадар Аляксандр падтрымаў і Святлану Ціханоўскую. Ён без ваганняў пагадзіўся далучыцца да каманды ў якасці пазаштатнага дарадцы. Дапамагаў усюды, дзе мог: парадай, досведам, сваім аўтарытэтам і проста чалавечай падтрымкай. Аляксандр Мілінкевіч заўжды быў прынцыповым, але і не бракавала яму гумару. Яго мудрасці і яго аптымізму нам усім, усёй Беларусі, будзе вельмі не хапаць.

Ольга Быковская, журналистка

— Мне пашчасціла яго ведаць, з ім працаваць. Не так шмат, як хацелася, сустракаліся, але доўгі час грэла думка, што, калі нешта зусім кепскае здарыцца, можна будзе напісаць Аляксандру. Гэта быў мудры, добры і на дзіва просты чалавек, да якога сапраўды можна было напісаць і папрасіць дапамогі. Вельмі шкада, што не дажыў ён да нашага вяртання ў Беларусь, а ягоныя родныя і любімыя Бершты яго не дачакаліся. Аляксандр шмат чым ахвяраваў дзеля нашай супольнай мары пра дэмакратычную Беларусь, — написала Ольга Быковская.